Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

На Ганну ў Крушынянах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Свята ў гонар святой Ганны асацыюецца ў нас са Старым Корнінам, дзе да бежанства была цудадзейная ікона Прасвятой Дзевы Марыі, якая лічылася копіяй іконы, знойдзенай у 1683 годзе ў Лясной, што каля Белай-Падляшскай. У Стары Корнін з’язджаюцца шматлікія вернікі з шырокага наваколля. А як маецца справа ў іншых мясцовасцях, дзе таксама адзначаецца гэтае свята? Падаўся я ў Крушыняны...

Першае здзіўленне засцігла мяне ў Саколцы: няма ўжо там ранейшага аўтавакзальнага барака — на свежанькім месцы ад яго яшчэ не ўспела вырасці ніводная травінка. І пэкаэсаўскія аўтобусы спыняюцца цяпер перад чыгуначным вакзалам, ранейшае месца саступаючы „Ваяжору”. На аўтобусе ў святочныя Крушыняны еду толькі я; у міжчасе дзве жанчыны пад’язджаюць толькі кароткія адрэзкі па трасе маршрута...

У Крушынянах спачатку кіруюся ў напрамку знакавай для гэтай мясцовасці мячэці, узведзенай у 1846 годзе. У ранішні час запыняецца побач і легкавушка з познаньскай рэгістрацыяй. Неўзабаве чую вокліч:

— Mieciu! Zobacz! Tutaj był książę Karol!

Згадка пра прынца Чарльза напэўна з’яўляецца немалой сенсацыяй, паколькі ён, першы наследнік брытанскага трону, здаецца ўвесь час знаходзіцца на другім плане, спіхваны туды то сваёй маці — даўгавечнай каралевай Лізаветай, то прынцэсай Дыянай — да і пасля ейнай смерці, то цяперашняй прынцэсай Кейт, якая толькі што нарадзіла чарговага наследніка...

Насупраць мячэці славутая „Татарская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF