Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

З Мельніка ў Коматава

Васіль СЯМКО

У метрычных кнігах царквы ў Мельніку за 1886 год запісана, што 2 лютага гэтага ж года нарадзіўся, а 3 лютага быў ахрышчаны Іосіф, сын Сімяона Восіпавіча Амельяновіча і яго законнай жонкі Галены Фаўстаўнай. Хроснымі бацькамі былі адстаўны унтэр-афіцэр Іван Крупіцкі і Анна Іваноўская, а хрысцілі свяшчэннік Іосіф Сасноўскі з псаломшчыкам Данілам Трацэвічам.

Іосіф Амельяновіч нарадзіўся ў Мельніку і тут прайшло яго дзяцінства. Адукацыю атрымаў у Бельскай настаўніцкай семінарыі, якую закончыў у 1906 г. Далейшую вучобу працягваў у Віцебскім настаўніцкім інстытуце, які закончыў у 1913 годзе. Пасля заканчэння інстытута стаў працаваць настаўнікам у вышэйшым навучальным вучылішчы ў сяле Лыскава Ваўкавыскага ўезда Гродзенскай губерні.

Пасля выбуху Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска. На фронце знаходзіўся да 1918 года. У студзені 1917 года ў Старым Асколе Курскай губерні ажаніўся з Вольгай Рамановіч, дачкой настаўніка. Пасля дэмабілізацыі працаваў у працоўнай школе другой ступені ў горадзе Лыскава Ніжагародскай губерні. 30 сакавіка 1919 г. нарадзілася яму дачка Ірына, а 1 ліпеня 1926 г. — сын Віктар.

У 1920-1922 гг. Іосіф Амельяновіч ваяваў у радах Чырвонай Арміі. Вярнуўся з сям’ёй у Мельнік. Тут, на бацькаўшчыне, займаўся гаспадаркай, працаваў у пачатковай школе ў Вайтковічах (цяпер вёска знаходзіцца ў Цеханавецкай гміне). У тым часе прымае ён рашэнне прысвяціць сябе службе Праваслаўнай царкве. Ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF