Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

У паэтычным агародчыку ў Гарадку

Міра ЛУКША

У распаленыя ліпеньскія дні (16-17.07.) Гарадок запрасіў у дом па вуліцы Хадкевічаў, 66, немалую групу паэтаў і дзеячаў культуры з усяе Польшчы, а нават Еўропы — сярод буйнага свежага квецця, вырашчанага паняй Міраславай Сяменчык. Тут былі прысутныя і свежыя кнігі таксама непрысутных творцаў. Мерапрыемства арганізаваў яе сын — Адам, аніматар культуры і паэт вядомы як заснавальнік „ПаЭзіі Лондан” і аўтар кнігі „Паэты маёй эміграцыі”, у якой сярод пару дзесяткаў ягоных эсэ і вершаў эміграцыйных польскіх паэтаў ёсць і паэты пішучыя не на польскай мове, між іншым Міра Лукша з Польшчы і Элка Няголава з Балгарыі. У гэты раз не даехалі з Вены Яраслаў Войцех Паўлоўскі (гасцяваў нядаўна на Беласточчыне) і Іаанна Янда. Хто не даехаў — шкадаваў пасля ў сеціве.

Адам Сяменчык яшчэ раней паставіў у інтэрнэце жартаўлівае пытанне, ці не праўда гэта, што шчыльнасць пражывання паэтаў на квадратны кіламетр у Гарадку найбольшая: а) у Гарадоцкай гміне, б) у Польшчы, в) у свеце. А таму, што на сустрэчу былі запрошаны таксама аматары паэзіі, якія друкаваліся разам з Сяменчыкам у зборніку „Напісанае жыццём” — па-польску і па-беларуску, лацінкай; кнігу выдаў быў Гарадоцкі цэнтр культуры. Некаторыя аўтары таго зборніка добра вядомыя таксама чытачам „Нівы” — Адам Сяменчык дэбютаваў у нас афарызмамі, Станіслаў Дамброўскі з Сафіпаля ў мінулым годзе перамог вершамі ў конкурсе „Дэбют”, а Анатоль Парэмбскі са Станцыі Валілы ў „Ніве” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF