Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

Пра паэму Міколы Несцярэўскага „Бацюты”

Сяргей ЧЫГРЫН

У Дзятлаве на 100-гадовых угодках заснавальніка мясцовага музея Міхася Петрыкевіча сустрэўся я з беларускім мастаком дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, керамістам, скульптарам, жывапісцам, сябрам Саюза беларускіх мастакоў Міколам Несцярэўскім, якога даўно ўжо не бачыў.

Мікола Лаўрэнцьевіч родам з вёскі Бацюты, што недалёка ад Беластока, мае ўжо 82 гады. Скончыў Гродзенскае культасветвучылішча (1959), Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут (1969). Працаваў інструктарам дома культуры, мастаком-афарміцелем на прамкамбінаце ў Дзятлаве, настаўнікам працы, малявання і чарчэння ў Дзятлаўскай школе, галоўным мастаком Івянецкай фабрыкі мастацкай керамікі і вышыўкі (1963-1965), вучэбным майстрам мастацкай керамікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута (1966-1969), мастаком Мінскага мастацка-прамысловага камбіната (1969-1991).

Творы Міколы Несцярэўскага (кераміка, скульптура, жывапіс) экспануюцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Раўбіцкім музеі народнага мастацтва, Гродзенскім гістарычным музеі, Дзятлаўскім краязнаўчым музеі, у музеях за межамі Беларусі, знаходзяцца ў многіх грамадскіх памяшканнях і прыватных аматарскіх калекцыях. Мікола Лаўрэнцьевіч — аўтар дэкаратыўных пано і скульптур, якія ўпрыгожваюць станцыю метро „Плошча Якуба Коласа” ў Мінску, знаходзяцца ў паліклініцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, памяшканнях ВА „Інтэграл” і Мінскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF