Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

Свінячая тэма

Віктар САЗОНАЎ

Свіная тэма сярод насельніцтва Беларусі зараз стала больш папулярнай і актуальнай, чым тэма мытнага саюза, змен у выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь або палітвязняў. Я ўжо не гавару пра тэму расейскага рубля. І чаго пра яго так доўга спрачацца было? Апазіцыя атаясамляла гэты мажлівы крок улады з поўнай здачай незалежнасці і клікала людзей бараніць свае грошыкі. Улада ўпарта не дазваляла такія дэманстрацыі і ганялася за зачыншчыкамі. А, аказваецца, нічога гэтага не было патрэбна. Расейскі рубель і ў Расіі не асабліва шануецца тымі людзьмі, якія маюць яго ў колькасці крыху большай, чым каштуе скрынка гарэлкі. Што ўжо казаць пра Беларусь.

Іншая справа свінні. Гэта не проста цвёрдая валюта беларускага вясковага жыхара. Гэта яшчэ і жывая валюта людзей, генетычная памяць якіх без падручнікаў гісторыі беспамылкова дае азначэнне, што такое працадзень і птушачка ў працоўнай ведамасці. Працадзень аддаў, птушачку атрымаў. Толькі яна нежывая, тая птушачка, з яе крупнік не зварыш. А вось свіння жывая. Стаіць ва ўласным хляве і прыемна рохкае. Да тае пары, пакуль сам гаспадар не вырашыць, што ёй пара адпраўляцца ў кладоўку ў выглядзе сала, паляндвіц, кумпякоў ды каўбас. Гэта жывая валюта, якую беларускі вясковец сам вырабляў і сам разлічваўся той валютай за ўсё на свеце: і каб дзяцей у горад прыстроіць, і каб добрую працу ім знайсці, і каб лішнія соткі не ўлічылі, і каб палячылі, і каб кулакамі не прызналі, і каб у Сібір не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF