Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

Дзе сябры — там і Бяседа!

Міра ЛУКША

Цётка Верка таксама прыйшла на бяседу, хаця глухаватая, а спявала не горш славутых „Прымакоў”! Паверце, „Сяброўская бяседа” ўсіх аздараўляе... — напісала ў сваім вершы Галінка Ляховіч з Гарадка. — А як не прыходзіць у Барык старынны? Ён для ўсіх ласкавы, прыхільны, быццам свянцоная вада! Нашая „Бяседа” адзіная, бясцэнная, і думаю, што роўных ёй у свеце няма!”

„Дзе сябры, там і бяседа” — падтакнуў ёй у сваіх вершах на конкурс на найлепшы верш пра XIV выпуск „Сяброўскай бяседы” 27 ліпеня ў Гарадку мафусаіл гарадоцкіх паэтаў Анатоль Парэмбскі і адзначыў у іншым творы, што гэтая „ў цяньку бяседа” — бо сапраўды, шматтысячнае сёлетняе беларускае мерапрыемства, тыдзень пасля „Басовішча”, хоць буйнае і шумнае, хаваецца пасярод карабельных сосен ва ўрочышчы Барык паміж Станцыяй Валілы (дзе жыве паэт) і Гарадком. У тым і яго смак ды атмасфера, іншыя чым, скажам, у амаль блізнячай маладой „Прымацкай бяседы” ў Міхалове. А госці — амаль тыя самыя, аматары беларушчыны і прыемнага правядзення летняга часу. Імпрэзу арганізаваў Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку і Гарадоцкая гміна, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, а патранат над імпрэзай трымалі Тэлебачанне Беласток, Радыё Беласток, Беларускае Радыё Рацыя і сайт Wrota Podlasia. Назву мае свята Беларускі фольк-фестываль „Сяброўская бяседа”, як пра яе пішуць у польскім друку і адзначаюць, што збіраецца на ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF