Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

Вера ды Валера

Міра ЛУКША

Пазваніў трывожна тэлефон адной маёй знаёмай:

— Прыязджай у Н., ратуй Веру. Бяду мае дома дый годзе. Былы мужык п’е, буяніць, крыўдзіць яе і дарослага ўжо сына.

„Ну, людзі яшчэ вераць у моц журналістыкі!” — падумалася мне, якой за трыццаць гадоў работы ў друку трапляліся і такія інтэрвенцыі. Я хутка сабралася ў аўтобус і крыху больш за гадзіну апынулася ў мястэчку Н. Ужо перад брамкай я стала з разяўленым ротам. Неспадзявана для мяне перада мною высіўся дагледжаны мураваны дом, можна сказаць, што двухпавярховы — з высокім падстрэшкам. Не выглядала гэта на сядзібу „дысфункцыйнага” сямейства.

Праўда, ужо ў сярэдзіне я шарахнулася ад слядоў працяглага пахмелля і другадзённых яго вынікаў — мінуўшы замызганае поле бою і пакой, адкуль даходзіў магутны храп, я прасунулася ў пакой гаспадыні, гэтак званую вялікую хату, таксама са слядамі дзейнасці нейкага багатыра. Найбольш кінулася ў вочы столь з вырванай жырандоллю. Спадарыня Вера дрыжачай рукой салодзіць гарбату з цукарніцы з крышынамі тынку.

— Валера п’е ад пачатку, недзе з 18 года жыцця, але апошнія гады ўжо без перапынку. Я ўвесь дзень на рабоце, і ў Г. езджу, бо там дом маіх бацькоў. Маю куды ўцячы. Але там патрэбны вялікі рамонт, ад фундамента. Разваліна, але плаціць трэба за электраток, ваду... Але як там жыць адной. Сына не магу забраць, бо тут яго дом. А гэты алкаголік нас даканае!

— Многія жанчыны проста ўцякаюць ад пекла, пакідаючы свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF