Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

Цёця Жэня

Іаанна ЧАБАН

Гэтую жанчыну ведаюць у Ліпску мабыць усе. Кожную нядзельку можна яе сустрэць у самым сэрцы маленькага, памежнага мястэчка. Пяцьдзесят чатыры гады чуць свет пры ўваходзе на касцёльны дзядзінец раскладае яна маленькі столік, накрыты беленькім абрусам. З cабой прыносіць элегантны, старамодны чамадан карычневага колеру. Многім пакаленням ліпшчан падобны на музейны экспанат чамадан асацыюецца толькі з адным — з незабыўнымі ледзянцамі цёці Жэні Маліноўскай.

На белым як снег палатне паводле формы і колеру займаюць сваё месца чырвонагаловыя грыбочкі, чорныя мачкі, какававыя і ружовыя свердзелы, чырвоныя петушкі і зялёныя лісточкі. Большасць з іх замацаваная на асабіста выразаных жанчынай тоненькіх прутках. Ахвотныя пакаштаваць легендарныя ласункі становяцца ў чаргу да пачатку імшы і пасля яе заканчэння. Без адказу застанецца пытанне ці ўвесь Ліпск сыходзіцца сюды для малітвы, ці можа дзеля незвычайных ласункаў. Так ці сяк, здаецца, што яе штотыднёвая прысутнасць прыцягвае ў касцёл не толькі дарослых, але перадусім моладзь і дзяцей. Такі смакавіты ледзянец гэта ж найлепшая ўзнагарода маладому чалавеку за яго стойкасць у амаль гадзіннай малітве.

— Маму, хачу ледзянца, — просіць маленькі хлопчык у калясцы.

— Якога? — цікавіцца цёця Жэня.

— Сіняга.

Хаця ў гэтым колеры якраз нічога на абруску не было, яна здагадалася, што хлопчыку напэўна спадабаецца зялёны лісточак. Так і было. Уручаны ласунак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF