Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

Перад прэм’ерай «Трусоў»

Размова з Конрадам Дулькоўскім, рэжысёрам, драматургам, мастацкім кіраўніком беластоцкага тэатра «Trzyrzecze», вырашыўшым заняцца прасоўваннем беларускай драматургіі ў Польшчы, які зараз рэжысіруе (на рэпетыцыях) п’есу «Трусы» мінскага драматурга Паўла Пражко.

— Адкуль у Вас зацікаўленне якраз беларускай драматургіяй?

Конрад Дулькоўскі: — Звярнуў на яе ўвагу некаторы час таму Раман Паўлоўскі (варшаўскі тэатральны крытык, ураджэнец Беластока — М. Х.). Я чытаў некалькі драм, напісаных у Беларусі, і аказалася, што па абодвух баках нашай мяжы драматургаў хвалююць падобныя пытанні. Аказалася, што польска-беларуская мяжа носіць хутчэй палітычны, чым рэальны характар, што наступіў штучны падзел у пэўны гістарычны момант, і людзі па абодвух баках маюць падобны менталітэт.

— Што такое супольнае ў гэтых драмах?

— Напрыклад, калі гаворка пра Паўла Пражко, чые драмы мне спадабаліся больш за ўсё з тых, што я чытаў, — кранаюць яны стан сучаснага чалавека і драбніцы існавання. Пражко партрэтуе людзей, якія страцілі свой шлях. Яны жывуць на высокім матэрыяльным узроўні, але ў іх жыцці адсутнічае мэта. Не вельмі ўмеюць рэалізавацца, каб выйсці за рамкі кароткатэрміновых, нізкіх, на самой справе, матэрыяльных ці сексуальных патрэб. Яго героі дробязныя. У «Трусах» уся грамада мястэчка, дзе адбываецца дзея, вельмі хутка знаходзіць сабе казла адпушчэння ў выглядзе дзяўчыны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF