Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

У святых месцах Бог асабліва чуе нашы малітвы

Аляксей МАРОЗ

Размова з Евай Рыгаровіч з Гайнаўкі — віцэ-старшынёй Гайнаўскага аддзялення Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, якое арганізуе паломніцтвы ў праваслаўныя манастыры і прыходы Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама пілігрымкі ў праваслаўныя святыні Польшчы. Будучы раднай горада Гайнаўкі, дзейнічае яна ў карысць мясцовага грамадства.

— Вашыя выезды ў святыя месцы пачаліся з Кіева-Пячорскай і Пачаеўскай лаўраў і гэта хіба было штуршком да арганізавання Вамі паломніцтваў праваслаўным вернікам з Гайнаўшчыны і прыезджым.

— Першае маё паломніцтва ў Кіева-Пячорскую і Пачаеўскую лаўры выклікала ў мяне асаблівае захапленне абедзвюма святынямі. Я была пад вельмі вялікім уражаннем ад колькасці мошчаў і іншых рэліквій, а таксама ад духоўнасці манахаў. У Кіеве я старалася маліцца ў час ранніх літургій у пячорах пры мошчах святых. Калі ёсць такая магчымасць, то я і цяпер стараюся ладзіць паломніцтва за адным разам і ў Пачаеў, і ў Кіеў. Калі я была яшчэ вучаніцай, а мой дзядуля быў старастам у царкве ў Семяноўцы, даў мне малітоўнік з малітвай да Божай Маці, якой я карысталася ў час маіх малітваў. Пабываючы ў Пачаеўскай лаўры я даведалася, што гэтая малітва чытаецца менавіта перад цудатворнай іконай Пачаеўскай Божай Маці і гэта яшчэ ўзмоцніла маю прывязанасць да Пачаеўскай лаўры. Перада мной старшынямі гайнаўскага аддзялення нашага брацтва былі Ян Андраюк і Нэля Шчука. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF