Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

Наўкола і адно й тое самае

Міраслаў ГРЫКА

Ой, будзе рабіцца ў Беларусі! Як гаворыцца ў паведамленні беларускага ўрада, з 1 ліпеня гэтага года павінна была пачацца рэдукцыйнае скарачэнне ў дзяржаўных установах і мясцовай адміністрацыі. У пастанове ¹ 168 заявілі, аднак, што скарачэнні не закрануць КДБ, міністэрстваў унутраных спраў і абароны, памежных войск і спецслужбаў. І гэта правільна. Ніякая дзяржава не можа абысціся без войска ці паліцыі, асабліва спецслужбаў, а тым больш Лукашэнка, які пабудаваў сваю ўладу менавіта на іх. Гэта дзякуючы ім душыць зародак грамадзянскага бунту і незалежнай палітычнай думкі. Ён разбурае дух народа, раўняе да шэрагу бяздумных мурашак грамадства ў цэлым. Не існуе ніякіх сумневаў, што без іх не быў бы «чарговым» прэзідэнтам. Такім чынам, можна зрабіць такую выснову, што трымае ён сваю ўладу разам са службамі бяспекі. Таму яму ў галаву не прыходзіць паменшыць іх асабовы састаў, таму што тады як быццам бы адшчыкваў сябе самога. А гэта ж было б чыстым канібалізмам. Самапад’едствам. Самападгрызаннем. Самапраглынаннем. Хаця... тэарэтычна кажучы, гэта было б магчымым. Зусім нядаўна, год назад, прэзідэнт зрабіў у рэшце рэшт заяву, што «есць толькі тое, што беларускае». А беларус ён на сто працэнтаў, толькі што «гаварашчы па-руску». Пытанне ў тым, ці любіць ён самога сябе?

Тым не менш, у эпоху эканамічнага і фінансавага крызісу, калі грамадства бяднее, трэба кагосьці адсунуць ад дзяржаўнага карыта. І выпала — пук! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF