Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

Калі мы развітаемся з СССР?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі наша краіна Беларусь развітаецца з СССР?

Беларусь развітаецца з СССР тады... Калі прэзідэнт краіны перастане абірацца пажыццёва. Калі знікнуць усе „вярхоўныя саветы” і палаты, а будзе „Найвышэйшая Рада”. Калі „пяцілетку” перастануць выконваць за тры з паловай года. Калі эпоху ўвогуле не будуць дзяліць на „пяцілеткі”. Калі з цэнтральных пляцаў краіны прыбяруць усе танкі, гарматы, гаўбіцы, кулямёты, штыкі, жалезных і гіпсавых салдат з нечалавечым выразам твару. Калі галоўным святам дзяржавы перастануць быць чарговыя ўгодкі Другой сусветнай вайны. Калі колькасць ветэранаў гэтай вайны не будзе павялічвацца з кожным годам. Калі тыя, што ездзяць на нямецкіх машынах, перастануць завязваць на аўтамабільных антэнах георгіеўскія стужачкі. Калі перад кабінетамі чыноўнікаў выканкама не будуць сядзець жывыя бар’еры — міліцыянты. Калі не будуць расстрэльваць за тое, што нехта нешта ведаў, але не данёс. Калі затрыманых не будуць збіваць у пастарунках. Калі ў судах галоўнымі будуць кодэкс і закон, а не тэлефон. Калі ў войску будуць служыць хлопцы, а не „дзяды”. Калі тэлефоны будуць служыць для размоваў, а не для праслухоўвання.

Калі дзіцячыя дамы апусцеюць хоць на палову. Калі заробак рабочым перастануць выдаваць абуткам і радыёпрыёмнікамі. Калі вяскоўцам будуць плаціць за літр здадзенага малака хоць бы столькі, колькі каштуе літр кока-колы. Калі ніхто не будзе выходзіць на ленінскія суботнікі. Калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF