Ніва № 33 (2988), 18 жніўня 2013 г.

У Ліпінах — актыўныя людзі

Аляксей МАРОЗ

Калі, вяртаючыся з «Крыначкі» або едучы на прагулку ў Белавежскую пушчу, праязджаў я праз асноўную частку вёскі Ліпіны, прыходзілася спазіраць на запушчаны будынак вясковай святліцы, якая чакала грунтоўнага рамонту. Закончыўся ён нядаўна. Адначасна на гмінным участку, ззаду святліцы, былі зроблены вялікая гульнявая пляцоўка для дзетак і спартыўная пляцоўка, якімі сталі карыстацца жыхары гэтай распаложанай побач самай Гайнаўкі вёскі. Апошнім часам стала яна бурна разрастацца, асабліва тая частка сяла, якую мясцовыя называюць новымі Ліпінамі. Новапасяленцы будуюцца побач заасфальтаваных вулічак, выкананых на выдзеленым участку, ад якога ўжо некалькі соцень метраў да бліжэйшай гайнаўскай забудовы. Участкі пад будову дома наогул можна купіць у Ліпінах танней, чым у самой Гайнаўцы і гэта спрыяе разбудове вёскі. Гістарычныя Ліпіны практычна абапіраюцца аб Белавежскую пушчу і таму тут таксама на вольных участках будуюцца новыя дамы і хутка рамантуюцца старэйшыя хаты. Нельга Ліпіны назваць гайнаўскай спальняй, як называюць далей распаложаныя ад цэнтра жыллёвыя кварталы гарадоў. Тут жывуць актыўныя людзі, якія паставілі на культуру і актыўны адпачынак у Белавежскай пушчы і яе наваколлі. У красавіку гэтага года ў Ліпінах было заснавана аб’яднанне «Крыніца», якое гуртуе не толькі жыхароў прыпушчанскага сяла, але таксама асоб з Гайнаўкі, Старога Беразова, Новага Беразова і Белавежы, якія ахвотныя рэалізаваць супольныя задумы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF