Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

70 гадавіна трагедыі ліпшчан

Уршуля ШУБЗДА

Жыхары Ліпска, што над Бобрай, наведалі фарты непадалёк вёскі Наўмовічы на Беларусі. Тут спачывае 50 іх землякоў, якія былі расстраляны 13 ліпеня 1943 года фашыстамі. У 70 гадавіну гэтага варварскага акту сем’і замардаваных, жыхары Ліпска і навакольных мясцовасцей маліліся над брацкай магілай за ўпакой душ забітых.

Смерць 50 ліпшчан была карай за забойства аднаго нямецкага жаўнера, які працаваў на пастарунку ў Ліпску.

— На дарозе з Ліпска ў Ялова нашыя людзі затрымалі двух немцаў. Аднаго раздзелі толькі і пусцілі, а другога застрэлілі, — успамінае Крыстына Цеслюк з Ліпска.

Cярод асоб, якія наведалі магілу ў Наўмовічах, былі і такія, якія яшчэ памятаюць сумныя падзеі ваеннага перыяду. Крыстына Цеслюк згадвае, што калі б не дапамога суседа, яе бацька быў бы таксама забіты фашыстамі.

— Мне было шэсць годзікаў, калі сваяк прыйшоў да майго бацькі і гаворыць: „Ясько, уцякай, сёння немцы будуць лапаць людзей”. Бацька пасадзіў нас на фуру, прыкрыў саломай і завёз у Грабова, да сям’і. А гэтай ноччу немцы былі таксама ў нашай хаце.

Паводле Крыстыны Цеслюк ды іншых асоб, якія былі сведкамі жахлівай гісторыі, немцы мелі падрыхтаваны спіс людзей, прызначаных да арышту. Спіс быў састаўлены мясцовым палякам, які супрацоўнічаў з немцамі.

— Была сям’я Штукоўскіх — іх называлі Айчыноўцы. Быў Валодзя, Ясько, — успамінае Браніслаў Аляксандровіч. — Усіх забілі. Як кагосьці са спіса не маглі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF