Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Аздараўляльны спектакль

(івар)

Спаткаў я выпадкова Фільцю, прывабную знаёмую, у гарадскім аўтобусе. Не бачыў я яе мо з пяць ці нават больш гадоў. Дык і пытанні пра розныя весткі, парадку „што чуваць”.

— Я працую з новай фірмай, — пахвалілася мне. — Здаровым харчаваннем займаюся. Вось за тыдзень фірма ладзіць сустрэчу, абавязкова прыедзь! Выглядаеш не надта, мусіш паправіцца. Прапануем здаровыя харчавальныя дадаткі. Цяпер жа, ведаеш, харчаванне, якое нам прадаюць у крамах, поўнае розных хімікатаў і пазбаўленае прыродных складнікаў, вітамінаў, мікраэлементаў, што і вядзе да збою ў працы арганізма. Па табе ж відаць гэтыя недастаткі і іх трэба выправіць. На сустрэчы мусіш быць!

Паабяцаў я быць, але ж Фільця не надта, відаць, давярала мне, бо яшчэ дзесьці — дзе чорт не можа, туды бабу пашле — даведалася нумар майго тэлефона і дадаткова пазваніла дзень перад мерапрыемствам. Не было мне выхаду ад здаровага харчавання...

Ужо быў я ў дзвярах гарадскога аўтобуса, калі шафёр паведаміў цераз бартавы мегафон, што калі хто спяшаецца, той павінен пайсці пехатою — такія цяпер у нашым раскапаным Беластоку пробкі, што гарадскі транспарт у пікавыя гадзіны валаводы валаводзіць. Не было мне выхаду ад здаровай прагулкі...

У офісе, дзе мела адбыцца акрыяльная сустрэча, Фільця чакала мяне і адразу павяла ў назначаную канферэнц-залу. І ў той зале адразу паказала крэсла, на якое меў я сесці.

— У гэтым куточку займае месца інжынер Кашалюк, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF