Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Олень (не толькі) по бору ходіт

Іаанна ЧАБАН

Пасольска-прапаведніцкі накірунак абрала апошняя вандроўка студзіводскага мерапрыемства «Олень по бору ходіт». На тры дні загаловачны «олень» пакінуў родны падляшска-палескі бор, каб праслаўляць праваслаўе і беларускасць на далёкай-недалёкай Любліншчыне.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве РБ у Польшчы, змог ён забраць з сабой вялікую каманду памочнікаў-аднадумцаў. Месцы ў рэйсавым аўтобусе занялі апранутыя па-народнаму калектывы «Дараносіца» з Хмелева, «Жураўка» і «Жаўручкі» са Спорава, студзіводская «Жэмэрва» і крынская «Зараніца».

Бель народных хустак, сарочак і фартушкоў, падкрэсленая каляровай вышыўкай, гарманіравала з такімі ж сценамі Яблачынскага манастыра — першага перапынку ў падарожжы «оленьскіх» самадзейнікаў. Архаічная вопратка загаварыла сабой пра нявіннасць і анёльскую пакорлівасць беларусаў, пра іх роўнасць і непрыкметнасць у Божай Вялікасці. Адспяваўшы кароткі малебен у манастырскай царкве, анёльскія атрады направіліся ў далейшую дарогу. Усім здавалася яна надта доўгай, амаль бесканечнай. У аўтобусе як мантра паўтаралася пытанне: «А колькі кіламетраў яшчэ?» Таксама безупынна лілося яно і праз мабільны тэлефон ад настаяцеля Замойскага прыхода з філіялам у Шчабрэшыне айца Віталія Харкевіча. Ён і яго прыхаджане ўжо заранёў аб’ядналіся ў чаканні гасцей з Беласточчыны і Беларусі. Радасці ад сустрэчы не было канца. Пачалася яна супольнай малітвай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF