Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

З’езд беларусаў свету — праз 20 гадоў (ч. II)

Міра ЛУКША

Удзельнікі з’езду таксама прынялі рэзалюцыю, датычную захавання гісторыка-культурнай спадчыны, і рэзалюцыю пра транслітарацыю найменняў беларускіх геаграфічных аб’ектаў (каб далей выкарыстоўвалася беларуская лацінка). Дадаткова прынялі прапанову «Да 500-х угодкаў бітвы пад Воршай». Юбілей будзе спраўляцца 8 верасня ў наступным годзе, і дэлегаты звярнуліся ў Міністэрства культуры Беларусі, каб належным чынам ушанаваць гэтую падзею на дзяржаўным узроўні. Хаця адзін з дэлегатаў (з Украіны) заклікаў, каб ушаноўваннем некаторых падзей не пакрыўдзіць іншых нацый.

Па выніковай рэзалюцыі з’езду заўваг не было. Усе прысутныя пагадзіліся, што «нацыянальная ідэнтычнасць ёсць апірышчам развіцця беларускага народу», а нашы нацыянальныя сімвалы — герб Пагоня і бела-чырвона-белы сцяг. З’езд выказаў спадзяванне, што герб і сцяг будуць уключаныя ў пералік нацыянальна-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Наталля Гардзіенка, даследчыца гісторыі беларусаў замежжа, кандыдат гістарычных навук звярнула ўвагу на тое, што «па-ранейшаму не распрацавана нарматыўна-прававая база дачыненняў з дыяспарай, у сучаснай Беларусі сістэматычна не займаюцца вывучэннем ні таго, што ўяўляе сабою сам феномен беларускага замежжа, яго гісторыя і культура, ні таго, што адбываецца сёння ў дыяспары. Не праводзіцца аналіз рэальных міграцыйных працэсаў, невядома ні больш-менш дакладная колькасць беларускіх суполак, ні сапраўдныя аб’ёмы эміграцыі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF