Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Гэта мяне бухнулі ў рэчку!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Тамара Саланевіч была такая простая і звычайная, але гэта быў напраўду чалавек! — кажа Валя Дарашкевіч з Меляшкоў.

— Ці часта яе ўспамінаеце?

— Няма дня, каб пра яе не думала...

* * *

Валя Дарашкевіч выйшла на вуліцу, каб нас сустракаць. І адразу сцэна, як з камедыі.

— Ой, як тыя праваслаўныя дзяўчаткі ўжо прыгажуні, — кінула на прывітанне, — нідзе такіх няма.

— А я — каталічка, — заявіла без крыўды самая прыгожая ў кампаніі.

— Ой, выбачайце, — жахнулася гаспадыня, — я ўжо старая...

У апошнім сцвярджэнні мы таксама адчулі нешта з ігры. Валя Дарашкевіч, нягледзячы на сталы ўзрост, ззяла духовай моладасцю. Яна сама для нас з’яўлялася часткай беларускай гісторыі. Гэтая вясковая гаспадыня амаль дваццаць гадоў вяла беларускі тэатр у сваёй вёсцы. Ну і, вядома, выступала на сцэне як акцёрка. Наш візіт датычыў яе фільмавай прыгоды. Разам з аднавяскоўцамі здымалася ў двух фільмах Тамары Саланевіч: у „Нараўчанскай баладзе” (Kresowa ballada) і „Ахвяраванні” (Żertwa). Дзея апошняга дакумента, які датычыў народна-рэлігійнага абраду, адбывалася ў іх вёсцы...

Два тыдні раней, калі мы шукалі людзей, што выступалі ў фільмах, галоўнай завадатаркі, значыць Валі Дарашкевіч, якраз не было ў хаце. Давай распытваць пра яе ў суседа, які сядзеў на лавачцы, два дамы далей. Той дастаў з кішэні мабілку і пазваніў сваёй жонцы.

— А ваша жонка дзе? — спыталі мы. — Пэўна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF