Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Ператоча-2013

Аляксей МАРОЗ

У час ХІ Белавежскіх мастацкіх інтэграцый «Ператоча-2013», якія 26 і 27 ліпеня наладзіў у Белавежы Фонд «Царкоўная музыка» з Гайнаўкі, у супрацоўніцтве з Белавежскім асяродкам культуры, Белавежскім аддзяленнем Польскага краязнаўча-турыстычнага таварыства і Белавежскім нацыянальным паркам, выступілі калектывы з Польшчы, Беларусі, Літвы і Расіі. Хаця мерапрыемства спасылаецца на традыцыі і культуру розных нацыянальнасцей, прадстаўнікі якіх жылі на тэрыторыі Белавежскай пушчы і ў яе наваколлі, то галоўны арганізатар «Ператоча», старшыня Фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко ўпэўнены хто асноўная нацыя на пушчанскай і прыпушчанскай прасторы.

— Няма ніякіх сумненняў, што ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі ў асноўным жылі беларусы. У нашай частцы пушчы бачым зараз паланізацыйныя працэсы, — заявіў Мікола Бушко.

Арганізатары «Ператоча» бачаць патрэбу прэзентавання культуры іншых нацыянальнасцей, якія пражывалі ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі — польскай, яўрэйскай, літоўскай, нямецкай, расійскай, украінскай і ромскай. Мерапрыемства вядзецца на дзвюх мовах — польскай і беларускай і на іх друкуюцца плакаты.

— Белавежа, гэта цудоўнае месца. Тут усё такое незвычайнае. «Ператоча» — цікавае мерапрыемства, у час якога можна пазнаёміцца з культурай і традыцыямі розных народаў. Можна нават падгледзець нешта ад іншых і прымяніць у сябе. Нашых песень мы не выконваем у тыпова народным стылі, але так, як мы іх адчуваем. Ці то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF