Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Белыя рыцары

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

4 жніўня споўнілася два гады з дня арышту і фактычнага зняволення лідара праваабарончага руху Беларусі Алеся Бяляцкага. Чалавек, якога ведае фактычна ўвесь цывілізаваны свет, апынуўся за кратамі паводле выраку суда, які відавочна быў палітызаваным і вынік якога быў заранёў вызначаным. Калі ўжо была пачата крымінальная справа нібыта за нявыплату падаткаў, Алеся Бяляцкага выпускалі з краіны, ускосна нават падштурхоўвалі да гэтага. Калі б кіраўнік „Вясны” зрабіў такі крок, яго зразумела б пераважная бальшыня аднадумцаў і паплечнікаў, як мы разумеем многіх цяперашніх палітычных эмігрантаў, якім рэальна пагражала турма і якія пакінулі Беларусь. Мяркую, так думаў і сам Алесь Бяляцкі, свядома робячы свой выбар і асэнсоўваючы наступствы зняволення. Але ёсць людзі на гэтым свеце, якія дакладна ведаюць сваю місію і сваё прызначэнне. Перакананы, што калі Алесь Бяляцкі пастанавіў сабе змагацца за праўду да апошняга, ён думаў не толькі пра сябе. Алесь Бяляцкі — гэта сапраўдны рыцар свабоды. Ён думаў і пра тых людзей — палітычных вязняў, якія ўжо былі за кратамі пасля Плошчы 2010 года, і пра тых людзей, якія былі на свабодзе, але маглі туды трапіць. Ён напэўна думаў і пра агульную беларускую сітуацыю, на якую, седзячы за мяжой, ён наўрад ці мог так уплываць. Ён зрабіў свой маральны выбар. Ён заставаўся ў Беларусі да канца і на самым працэсе яшчэ раз выразна і сваёй паставай, і лагічнымі аргументамі сцвердзіў сваю невінаватасць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF