Ніва № 32 (2987), 11 жніўня 2013 г.

Бяседа ў Міхалове

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Традыцыйна гімнам, складзеным спецыяльна для гэтага мерапрыемства, і феерверкамі пачалася 3 жніўня сёлетняя „Прымацкая бяседа” ў Міхалове. На сцэне амфітэатра да позняй ночы выступіў шэраг беларускіх калектываў Беласточчыны і гасцей-зорак з Беларусі. Ужо традыцыйна перад сцэнай пеклі парасят, на сцэне ўздоўж доўгай лавы селі члены ансамбля „Прымакі”, задумшчыкі і вядучыя мерапрыемства, спадчыннікі — як гэта назваў старшыня Беларускага таварыства Ян Сычэўскі — гарадоцкай „Сяброўскай бяседы”.

Пачынаючы свята, бурмістр Міхалова Марк Назарка спаслаўся на гмінныя планы:

— Калі мы тут сустрэнемся ў наступным годзе, тэрыторыя вакол амфітэатра будзе выглядаць зусім інакш. Будуць таксама працягвацца працы па рэканструкцыі парку. Мы ажыццяўляем праекты, для якіх нам удалося дастаць ад ЕС больш за 5 мільёнаў злотых.

Старшыня БГКТ Ян Сычэўскі (Таварыства разам з Гмінным цэнтрам культуры ў Міхалове і тутэйшай Гміннай управай з’яўляецца галоўным арганізатарам мерапрыемства) звярнуўся да аўдыторыі:

— Гэтая падзея спрыяе развіццю беларускай культуры, але і дыялогу культур і канфесій. Развівае пачуццё нацыянальнай самасвядомасці і фармуе вобраз беларусаў у Польшчы. Такім чынам „Прымацкая бяседа” з’яўляецца спадчынніцай „Сяброўскай бяседы”, з’яўляецца працягам ідэі сяброўства людзей розных нацый і канфесій ды ліквідацыі непаразуменняў паміж імі.

Са сцэны чыталіся лісты ад міністра культуры РБ Барыса (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF