Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Санктуарый на граніцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Слоўнік Каралеўства Польскага з 1880 года пісаў пра Гадышэва, што гэта вёска мужыцкая, у якой 51 драўляны дым, з чаго 48 крытых саламянай страхой, а тры гонтай: дзве царкоўныя хаты і карчма.

Суседства карчмы і царквы Зыгмунт Глогер тлумачыў так: „W czasach gdy kościoły były rzadko po kraju rozsiane, ludność, przybywająca w dnie świąteczne zdaleka, musiała mieć przy kościele dach gościnny na popas, sami więc proboszcze starali się o to, aby w pobliżu świątyni była obszerna gospoda”.

Гадышэва налічвала тады 247 асоб, у тым ліку 34 католікаў і 9 жыдоў. У вёсцы працавала дзяржаўная школа, была царква ды капліца з крынічкай на граніцы Царства з Каралеўствам. Дзесяць гадоў раней, разам з вёскай Ёські складала ўніяцкі прыход з 421 душой. „Драўляная царква (была ўжо ў 1562 годзе), пабудаваная ў 1773 годзе захадам айца Антона Банькоўскага, рамантаваная ў 1843 годзе за казённы кошт з абразам Маці Божай Гадышэўскай, цудадзейным і наведваным шматлікімі навакольнымі паломнікамі, асабліва на Тройцу да 1873 года, калі яна пастановай улады перайшла на праваслаўны абрад. Цяпер, у 1880 годзе, на месцы колішняй царквы пабудавана за кошт казны, якая прызначыла на яе 21 тысячу рублёў, новую. Мураваная царква ва ўсходнім стылі з вежай спераду, крытая бляхай, пасвечаная 8 мая 1881 года Лявонціем, епіскапам холмска-варшаўскім. Людзі абрабляюць зямлю і вырабляюць бароны на гандаль. У 1569 годзе сяляне абраблялі 34 валокі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF