Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Гасцінныя Бандары

Аляксей МАРОЗ

— Нягледзячы на горшае надвор’е, чым было ў мінулых гадах, і так на нашай ХІІІ «Бандароўскай гасцёўні» сабралася многа людзей. Думаю, што пад пяцьсот чалавек будзе, — заявіла „Ніве” солтыс Бандароў Марыя Грыка. Мясцовыя, якія пастаянна прымаюць удзел у фэсце, гавораць, што дождж спалохаў нерашучых, а заўсёднікі і так прыехалі на беларускае мерапрыемства, якое 20 ліпеня было арганізавана Беларускім грамадска-культурным таварыствам, бурмістрам Міхалова, Гмінным асяродкам культуры ў Міхалове і вясковым актывам Бандароў. Калі мацней засвяціла сонейка, а пасля і прыціх вецер, надвор’е зрабілася такім, якім павінна быць пры канцы летняга дня. Жыхары і выхадцы з суседніх Рыбакоў патлумачылі, што бандароўскі фэст, гэта прадаўжэнне беларускіх фэстаў, якія раней рэгулярна ладзіліся побач іх сяла.

— Я быў яшчэ малым хлапчуком, калі каля нашых Рыбакоў, побач Альшыны, нашыя вяскоўцы разам з БГКТ ладзілі беларускія фэсты, — сказаў Лявон Хлябіч, 1956 года нараджэння, які зараз жыве ў Нараўцы. — Многа жыхароў Рыбакоў дружна ангажавалася ў арганізаванне беларускіх фэстаў. У мінулым не было такіх умоў як сёння, але была вялікая ахвота прапагандаваць беларускую культуру. Памятаю, як у нас выступала «Лявоніха», а Ян Крупа абедаў і начаваў у нашай хаце.

— Людзі вельмі хацелі паглядзець нашыя калектывы і слухаць беларускія песні. Любоў да беларускага засталася, — сказаў Мікола Хлябіч з Рыбакоў.

— Выдатная большасць жыхароў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF