Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Іншыя адценні «Басовішча» (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як мы згадвалі ў мінулым выпуску «Нівы», 24 Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» быў асаблівым, таму што ў гэтым годзе выйшаў за чыста музычныя рамкі. Сярод немузычных падзей можна было прыняць удзел, між іншым, у паказе дакументальных фільмаў міжнароднай вядомасці мультымедыйнага мастака Артура Жміеўскага «Дэмакратыі» (сам аўтар, нягледзячы на аб’яву арганізатараў, на жаль, не прыехаў), і дыскусіі па тэме куды ідзе дэмакратыя ў свеце і якімі сродкамі змагацца за яе. Праз урочышча Барык падчас фестывалю правінулася шмат вядомых дзеячаў беларускага свету мастацтва, у тым ліку вялікая група, звязаная не толькі з музыкай, але таксама, напрыклад, з тэатрам.

Два дні фестывалю працавала Пленэрная фотастудыя Адама Панчука, выпускніка факультэта мультымедыйнай камунікацыі Акадэміі мастацтваў у Познані, маючага справу з дакументальнай фатаграфіяй, і маладога фатографа з Беларусі Аляксандра Цехановіча. Абодва шырокафарматным «палароідам» рабілі партрэты ўдзельнікаў «Басовішча». У другі дзень фестывалю здымкі павіслі на спецыяльнай табліцы каля сцэны. Фурор зрабіў пацешны здымак цалуючыхся ў вусны, засунуўшых рукі ў кішэні, фатографа Паўла Грэся, каардынатара мерапрыемства ды члена яе штаба — фатографа і музыкі, лідара музычнага гурту «0-85» Юркі Асенніка. Гэты пацалунак параўноўвалі з праславутым пацалуем кіраўнікоў былога савецкага блока Леаніда Брэжнева і Эрыха Хонекера.

— Устанавілі мы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF