Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Любіць сваё

Іаанна ЧАБАН

Два дзесяткі кіламетраў на захад ад Гародні, на беразе ракі Бобры, распаложаны старажытны гарадок Ліпск. Галоўным яго пунктам з’яўляецца прыкметны з адлегласці паўсотні кіламетраў неагатычны касцёл. Славу будоўлі і цэлай мясціне прыносіць, між іншым, цудатворная ікона Божай Маці Базільянкі і шматлікія мясцовыя блаславёныя пакутніцы на чале з Марыяннай Бярнацкай.

Ліпск гэта не толькі багатае мінулае, але і пабудаваная на ім сучаснасць. Жыве тут надта працавіты і таленавіты народ, закаханы ў культуру і традыцыі роднай зямлі. Гэтая любоў свядома і натуральна перадаецца тут з пакалення ў пакаленне.

Можна было аб гэтым пераканацца пры нагодзе сарганізаванага ў цэнтры Ліпска летняга „Фэсту з яйкамі”. Мабыць, гэта адзінае месца ў краіне, а можа і ў свеце, дзе ў доўгі паслявелікодны перыяд можна атрымаць найпрыгажэйшае валачобнае ці пагуляць у яйкі. У яечных конкурсах індывідуальна і калектыўна ўдзельнічалі ўсе пакаленні ліпшчан. Ім прыйшлося, між іншым, упрыгожваць сапраўдныя і штучныя яйкі, варыць яечныя стравы, а таксама ўмела карыстацца яйкамі ў спартыўных спаборніцтвах. Усіх спаборнікаў ацэньвала адмысловае журы на чале з вядомай майстрыхай па ўпрыгожванні велікодных яек Эвай Сковыш-Мухай.

Спадарыня Эва прызналася, што ў Ліпску Вялікдзень ніколі не канчаецца. Каляровыя, узорыстыя яйкі, выкананыя батыкава-шпілечным метадам, з’яўляюцца асноўным зарэгістраваным рэгіянальным прадуктам. Яго вытворчасцю займаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF