Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Адзіныя такія — «Гуды»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Без сумневу, адной з самых цікавых падзей у чацвёртым сёлетнім выпуску Падляшскай актавы культур быў канцэрт гурту «Гуды» з Мінска. Больш за дзесятак музыкаў запаланіў майстэрствам ігры на дудах, дудках, акарынах і жалейках — невялікіх драўляных інструментах, якіх назву выкарыстаў у 1908 г. у зборніку вершаў Янка Купала. Ён пісаў: «Грай, мая жалейка, / Пей, як салавейка / Апявай нядолю, / Апявай няволю / I грымі свабодна, / Што жыве край родны». Падчас «Актавы» выступіла і іншая група з Беларусі — «Сунічка-Скавыш», якая прадставіла праграму песень і народных танцаў.

У гэтым годзе «Актава» (22-28 ліпеня; «Ніва» трымае патранат над ёю) здавалася быць крыху больш сціплай, чым раней. Не скрываў, што гэта было звязана з фінансамі, дырэктар фестывалю, а заадно Ваяводскага цэнтра анімацыі культуры Анджэй Дырдал. Аб ідэі мерапрыемства ён сказаў:

— Галоўным лозунгам сёлетняй «Актавы» з’яўляецца талерантнасць для адрозненняў і суіснаванне нават рашуча розных культур.

Выступілі каманды з адзінаццаці краін, і запрэзентаваліся не толькі ў сталіцы Падляшша (як правіла, на плошчы перад ратушай), але і ў шэрагу гарадоў рэгіёна, у тым ліку ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Белавежы і Нараўцы. Як і кожны год, фестываль адкрыў парад, які праходзіў ад каталіцкай кафедры пад ратушу. Кожная каманда дала вельмі кароткі шоў-тызер пазнейшых звычайна паўгадзіных шоў (у беластоцкім выпуску). Апладысментамі прынялі экзатычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF