Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

Парадокс

Віктар САЗОНАЎ

Парадокс — ёмкае слова, якое найлепш характарызуе наш час. Вікіпедыя так вызначае гэты панятак: парадокс — сітуацыя, якая можа існаваць у рэальнасці, але не мае лагічнага тлумачэння. Ну якое лагічнае тлумачэнне можна знайсці ў рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека, які судовы працэс над расійскімі прадпрымальнікамі Міхаілам Хадаркоўскім і Платонам Лебедзевым прызнаў „несправядлівым”, але не ўгледзеў у ім палітычных матываў.

Да гэтага дня лічылася, што не заўважыць палітычных матываў у нашумеўшай справе над кіраўніком ЮКАСа можа толькі расійскі суд. Якія ж яшчэ маглі быць матывы, як не палітычныя, у справе над буйнейшымі бізнесоўцамі, капіталы якіх не абміналі і палітычнага жыцця Расіі, прычым не на карысць Уладзіміра Пуціна? Таму такія, адначасова зробленыя фармулёўкі як „суд несправядлівы” і „ў працэсе няма палітычнай падаплёкі” выглядаюць не проста парадаксальнымі і пазбаўленымі ў гэтай сітуацыі элементарнай логікі, але наводзяць на думку, што ў гэты палітычны працэс ужо ўцягнуўся не толькі расійскі суд.

Можна, канешне, выказаць прымітыўную здагадку, што юрыдычна граматныя і бездакорныя ў пошуках справядлівасці еўрапейскія клеркі проста не арыентуюцца ў палітычнай сітуацыі Расіі і ўсёй паслясавецкай прасторы. І зусім не здагадваюцца, што непалітычных працэсаў у Расіі над вядомымі асобамі і фірмамі існаваць проста не можа. Ну то тады ўзнікае цяпер ужо лагічнае пытанне: навошта яны ў такім разе ўвогуле бяруцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF