Ніва № 31 (2986), 4 жніўня 2013 г.

З’езд беларусаў свету — праз 20 гадоў

Міра ЛУКША

«Мы з розных краін, мы належым да розных пакаленняў, розных поглядаў, але што нас яднае нашмат большае — мы беларусы»,— адзначыла Алена Макоўская

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау 23 і 24 ліпеня працягваў працу VI З’езд беларусаў свету, асноўнай тэмай якога быў стан беларускай нацыі ва ўмовах глабалізацыі. З’езд праз 20 гадоў ад першага арганізавала Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”».

МГА «ЗБС „Бацькаўшчына”» ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады пачынаючы з 1993 года. На Першым з’ездзе сабралася больш за тысячу чалавек — дэлегатаў з Беларусі і беларускіх асяродкаў замежжа. Беларусь у той час, з набыццём незалежнасці, вітала сваю дыяспару на дзяржаўным узроўні. Дваццаць гадоў пасля той падзеі прыйшоў час, каб ацаніць здабыткі і страты апошніх гадоў, прааналізаваць гісторыю і сучаснасць беларускага замежжа. На VI З’езд сабралася амаль 300 дэлегатаў, якія прадстаўлялі беларускія дыяспары з 18 замежных краін. Многія выдатныя прадстаўнікі беларускай дыяспары не прыехалі ў Мінск з за ўзросту ці палітычных меркаванняў. У рамках з’езду працавалі тры тэматычныя секцыі: па пытаннях, што датычацца магчымасцей унутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці; культурнай спадчыны беларускага замежжа; супрацоўніцтва «новай» і «старой» эміграцыі на карысць нацыянальнага развіцця. У другі дзень з’езду яго ўдзельнікі прынялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF