Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Іншыя адценні «Басовішча»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

20 ліпеня 2013 г. Беларусь далучылася да Еўрапейскага Саюза. Беларускі сцяг (бел-чырвона-белы) і еўрасаюзны былі пастаўлены на дзве мачты. Давялі да гэтага... іншапланецяне на другі дзень сёлетняга XXIV Фестывалю Маладой Беларусі «Басовішча» перад сцэнай падгарадоцкага ўрочышча Барык. Таму што не толькі музыкай у пераменнае дажджліва-сонечнае надвор’е жылі сёлета «Басы». Акрамя згаданага перформансу («Уваход»), у ходзе фестывалю абмяркоўваліся палітычныя і сацыяльныя пытанні з нагоды паказу дакументальных фільмаў з цыкла «Дэмакратыі» міжнароднай вядомасці мультымедыйнага мастака Артура Жміеўскага, адбыўся Партызанскі кангрэс карыкатурыстаў пад кіраўніцтвам іншага сусветнавядомага мастака Паўла Альтхамера, былі прадэманстраваны фільмы з апошняга варшаўскага фестывалю беларускага кіно «Bulbamovie» і вядомая ў апошні час кінакарціна «Жыве Беларусь» (са Зміцерам «Вінсэнтам” Папко ў галоўнай ролі, які потым захапляльна рэпаваў на падгарадоцкай сцэне), а фатографы Адам Панчук (Польшча) і Аляксандр Цехановіч (Беларусь) стварылі палявое фотаатэлье, дзе павіслі партрэты ўдзельнікаў фестывалю.

Яшчэ да інаўгурацыі «Басовішча», падчас прэс-канферэнцыі, каардынатар фестывальных дзеянняў фатограф Павел Грэсь, старшыня Фонду «Віла Сакратас» (фонд у гэтым годзе быў галоўным арганізатарам фестывалю ў супрацоўніцтве з Беларускім аб’яднаннем студэнтаў) адзначыў:

— Формула «Басовішча» адрасавана маладым людзям, бо гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF