Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

У хаце такога няма

Іаанна ЧАБАН

Не спіцца і не нудзіцца харыстам гайнаўскага хору „Рэха пушчы”. Толькі што завяршылі яны свой чарговы спявацкі марафон: беларускія Пружаны, а дзень пазней родная Гайнаўка шчодрымі апладысментамі дзякавалі ім за выступленні, якія радавалі вушы і душы мясцовай публікі.

Раніцай, у суботу, 13 ліпеня кампактным шэрагам з’явіліся яны на пляцоўцы ля Гайнаўскага дома культуры. Тут быў пададзены транспартны сродак, які забраў іх у трансгранічнае падарожжа. Яшчэ да выезду ад шчырага сэрца прывіталіся яны з сябрамі з Крынак. Так склалася, што адданыя беларускай справе гайнаўскія харысты ад некалькіх гадоў горача падтрымліваюць артыстычную дзейнасць дуэта „Зараніца”. Не забыліся пра іх і пры нагодзе гарачага ў міжнародныя выступленні перыяду. Вядома, разам і цікава, і весела, а і на сцэне багацей. У радасным настроі, зараз за калючым гранічным плотам, гайнаўскія і крынскія спевакі кінуліся ў абдымкі працаўнікоў Пружанскага дома культуры. Далейшая частка падарожжа праходзіла ў атмасферы ўспамінаў аб апошняй маёвай сустрэчы з пружанскімі калегамі — супольным юбілейным канцэрце ў гонар славутага сына гэтай зямлі Рыгора Шырмы.

На месцы, пры ўваходзе ў Пружанскі палац культуры гасцей з Польшчы чакаў малады куратар, які стараўся як мага найлепш выканаць кожнае жаданне сваіх падапечных. Місія перад ім стаяла няпростая, бо часу на рэпетыцыі і выступленні заставалася няшмат, а горад маніў гасцей сваёй прыгожасцю і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF