Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Паэтычны закутак

Міра ЛУКША

Разгар лета. У дзень у краму забягаюць тыя, у каго ёсць час. У Тарнопалі ў „склепе” набудзеш і тое, што возяць раз’язныя аўтакрамы, але тут і халодным напоем можаш пачаставацца, і марозівам, бо стаяць халадзільнікі. Але можаш узяць і цяплейшае пітво. Марцін вядзе тут краму, родам з Бандароў, заснаваў яе быў яшчэ яго бацька. Можна сказаць, што Марцін тут у прымах быў, але ўжо не ёсць. Але інтарэс працуе. Цяперашніх людзей ведае тутэйшых, старэйшых не вельмі, хіба што каторы прыходзіць па пакупкі.

А Марцін Гайдука ведаў, Валодзю? Ведаў, прыязджаў на ровары па пакупкі, з Гайдукоў, з хутара яшчэ званага Полымем, браў тое, што найбольш трэба. Мала пра што Валодзя распытваўся ў людзей, і яны ім таксама не вельмі цікавіліся. Дзівакаваты. Суседзі нават гневаліся на яго, бо быццам бы ўбачыў тое, што не трэба, і можа даказаў каму. Справядлівы такі. Якія тут дзялы — можа што ў плёнтку злапалася, можа хто якое дрэва зваліў... Лес кругом. Людская справа, чалавекам трэба быць. Не, не будуць гаварыць людзі пра тое, што было, бо ж паэт ужо нябожчык, пакоіцца на ляўкоўскім могільніку. А тут у краму пасярод Тарнопаля зайшлі хлопцы, якія маглі б быць яго дарослымі ўнукамі. Пра ўсё пачуць можна, але не пры чужых.

— „Склеп” гэта як „мувніца”, — кажа прадавец. — Навіны ўсялякія, парады, сакрэты. О, тут хлопец хоча прадаць аўто, праўда, паношанае, але марка якая! Але што сказана тут, дык застаецца як у ксяндза. Тайна споведзі! Валодзя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF