Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

«Олень по бору ходіт» у Студзіводах, Пухлах, Сацах і Паўлавічах

Аляксей МАРОЗ

Галоўнымі момантамі ІХ Падляшска-палескіх жніўных сустрэч «Олень по бору ходіт», якія ў гэтым годзе адбыліся 13 і 14 ліпеня ў Студзіводах, Пухлах, Сацах і Паўлавічах, былі зажынкі жыта на палях і спяванне жніўных песень з асноўным творам мерапрыемства «Олень по бору ходіт». У мінулым жыта зажыналася згодна з мясцовымі традыцыямі, якія на Падляшшы і Палессі былі падобнымі і суправаджаліся жніўнымі песнямі. Музей малой айчыны ў Студзіводах і яго старшыня Дарафей Фіёнік многа ўвагі адводзяць сімвалічнаму паляванню на аленя, якое адбываецца згодна зместу песні «Олень по бору ходіт», што і стала назвай жніўных сустрэч. У час гэтага абраду спачатку заклікаецца алень на паляванне, а пасля распасціраецца над жытам пакрывала з вытканым матывам аленя, які з’яўляецца сімвалам удалага палявання. У мінулым паляванне давала мяса на цяжкі перыяд жніва, якое распачыналася прыблізна пасля заканчэння Пятровага посту і святкавання ў гонар апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпеня па новым стылі). Удзельнікі жніўных спатканняў адсвяткавалі Пятра і Паўла ў сваіх прыходах на Падляшшы і Палессі ды сустрэліся на полі Дарафея Фіёніка і ў час жніўных канцэртаў, якія Студзіводскі музей наладзіў у Сацах і Паўлавічах з дапамогай Нарваўскага і Мельніцкага асяродкаў культуры і Аддзялення культуры Кобрынскага райвыканкама. Аўтэнтычны фальклор запрэзентавалі на полі, а пасля ў час канцэртных выступаў вакальныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF