Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Кірмаш з народнымі творцамі і музыкай

Аляксей МАРОЗ

14 ліпеня выпала святкаванне ў гонар Усіх святых Беларускай зямлі. У гэтую ж нядзелю святары і вернікі маліліся ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы да нябесных заступнікаў Беларускай зямлі, хор праспяваў малітву за беларускі народ. Пасля поўдня ў гайнаўскім амфітэатры і гарадскім парку адкрыўся «Кірмаш зубра», які гайнавянам даў магчымасць святочна і прыемна правесці час, а таксама купіць здаровае харчаванне, рукадзелле і сучасныя мастацкія вырабы. Аднак у час кірмашу найбольш людзей прыцягнулі выступленні калектываў.

— Я ўжо зрабіў вялікія пакупкі харчавання, адвёз іх дамоў і вярнуўся з жонкай на кірмаш, каб адпачыць з музыкай, — сказаў былы дырэктар Гайнаўскага белліцэя Васіль Дамброўскі.

Побач палатак рукадзельнікаў і мастакоў можна было спаткаць бурмістра горада Юрыя Сірака і яго папярэдніка Анатоля Ахрыцюка, гайнаўскага віцэ-старасту Андрэя Скепку і дырэктара Гайнаўскага дома культуры Расціслава Кунцэвіча, які разам з гайнаўскім бурмістрам былі арганізатарамі «Кірмашу зубра».

Зубр — сімвал распаложанай побач Гайнаўкі Белавежскай пушчы. Кірмаш, наладжаны ў гонар гэтай магутнагай лясной жывёліны, ужо добра распазнавальны як на Падляшшы, так і за ўсходняй нашай мяжой. На сёмы выпуск «Кірмашу зубра» прыбылі народныя творцы з Падляшша і прыгранічных раёнаў Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Расціслаў Кунцэвіч удакладніў, што ў гэтым годзе прыбылі таксама літоўцы, якія, даведаўшыся пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF