Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Крывец пратэстуе супраць біягазавага комплексу!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Ой! Ратуйце нас мілыя, ратуйце! — загаласіла старэйшая цётка. Гэта быў адказ на пытанне пра біягазавы комплекс, які мае ўзнікнуць у Крыўцы, што ў Нарваўскай гміне.

Спалох, які наклікала гэтая мадэрная інвестыцыя, не ўзяўся з чыстай прапаганды. У іх вёсцы, распаложанай у маляўнічым прыпушчанскім куточку, ад гадоў пакутуюць ад ядавітага смуроду, які нясецца раней ад свінарніка, а зараз ад птушкафермы, якая знаходзіцца пры самым сяле, у хлявах, што асталіся ад раскінутага калгаса.

— Раніцай, як адтуль павее, то такі смурод, што не вытрымаць, — старэча заламала рукі. — Няма куды схавацца, хоць ты ў зямлю жыўцом закапайся...

Бабуля не хацела паверыць у карысці, якія мелі б атрымаць жыхары Крыўца ад біягазавага комплексу.

— Будзе яшчэ большы смурод і столькі ўсяго!

У магазіне, размешчаным у прыватнай хаце, усе размаўляюць па-польску. У маладога сужонства, якое зрабіла ўжо пакупкі, пытаем пра іх меркаванне наконт экалагічнай пабудовы.

— Nie trzeba nam tu dodatkowego smrodu, — пратэстуе пані Бася. Ведае як гэта брыдка пахне. Фірма „Green Energy Sp. z. o.o.”, якая хоча пабудаваць у іх біягазавы комплекс, арганізавала для людзей з Крыўца экскурсію ў Балешын, дзе ўжо працуе такі завод перапрацоўкі адходаў. З вёскі толькі восем чалавек паехала. У тым ліку пані Бася.

— Widziałam to na własne oczy i mnie tam śmierdziało, — абураецца маладая гаспадыня. — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF