Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Смешна, то-бок нясмешна

Міраслаў ГРЫКА

Гэта смешна. Гэта значыць нясмешна. Але і нястрашна, бо — страшнавата. Таму што яшчэ можна нешта змяніць у добры бок. Ёсць яшчэ час для гэтага. Праўда, гэта толькі апошняя секунда да незваротнага ў наступствах выбуху, але ўсё яшчэ можна задушыць дапальваючыся дэтанатар. Ды, давайце, не марудзьма. Беласток ужо адбегся ўперад ад іншых гарадоў па ліку злачынных дзеянняў на расісцкай і нацыяналістычнай глебе. Аднак, большасць вінаватых не выкрылі. І нават калі былі яны выяўлены,то ў ходзе пракурорскага разгляду адмовіліся ад іх пераследу з за «малой грамадскай шкоднасці вынікаў дзеяння». Па той жа прычыне нейкі Рашкоўскі, беластоцкі пракурор, значыць, дзяржаўны чыноўнік, заявіў ад імя польскай дзяржавы, што нацысцкая свастыка з’яўляецца дэкаратыўным элементам. І супердурня, які ўпрыгожваў публічныя месцы сімвалам грамадскай пагарды і нянавісці, палічыў вулічным мастаком і звольніў ад крымінальнай адказнасці. І нават матэрыяльнай. Ну хай там закон, які ўжо даўно точыць рак заканадаўчага самаадрачэння, хай там хворае правасуддзе, абцяжаранае карпаратыўным аўтызмам і інстытуцыянальнай беспакаранасцю, але каб з уладальнікаў запэцканых ёлупнем будынкаў спаганяць кошты іх перафарбавання — гэта ўжо грубае перабольшанне. І гэта з’яўляецца вынікам рашэння пракурора. Вызваляючы правапарушальніка ад адказнасці, тым самым на ахвяр перанёс ён абавязак ліквідацыі свастык. І павінны яны зрабіць гэта як мага хутчэй. У адваротным выпадку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF