Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

Паштоўка салідарнасці

Віктар САЗОНАЎ

У Гародні прайшла акцыя, на якой усе жадаючыя маглі падпісаць паштоўку палітвязням. У Беларусі зараз хоць якія публічныя акцыі, не санкцыянаваныя ўладамі, вялікая рэдкасць. Лягчэй пераскочыць самога сябе, чым атрымаць дазвол на пікет або шэсце. Ну а правядзенне акцый без адпаведнага дазволу можа акурат паспрыяць павелічэнню колькасці палітвязняў за кошт тых грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія, пакуль што, толькі падпісваюць паштоўкі палітвязням.

Таму неабыякавыя да лёсу сваіх суайчыннікаў беларусы ўсё часцей шукаюць такіх форм грамадскай актыўнасці, якія цяжка падвесці пад якое-небудзь парушэнне. І разам з тым гэтая дзейнасць дастаткова эфектыўная, бо зберагае галоўныя рэчы, з якіх і пачынаецца нацыянальная свядомасць і беларускае адраджэнне. Адна з такіх рэчаў — салідарнасць. І масавае падпісанне вязням паштовак — не што іншае, як праява гэтага чалавечага пачуцця.

Жадаючыя падпісаць паштоўку таксама знайшліся. Хтосьці падпісваў адну і хуценька зыходзіў, а іншыя падпісвалі некалькім чалавекам, або ўсім. Многія дзяліліся сваімі думкамі. Некаторыя задавалі пытанні, выказвалі свае эмоцыі.

— Не магу зразумець, як чалавека можна пераследаваць за яго перакананні, — разводзіць рукі сталага веку эмацыйны мужчына. — Як гэта нейкі грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа пераследаваць гэткага ж грамадзяніна той жа Рэспублікі Беларусь?! Кожны ж з іх мае такія ж правы! Такія самыя! Бо абодва нарадзіліся на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF