Ніва № 30 (2985), 28 ліпея 2013 г.

XXIV „Басовішча” нанова

Уршуля ШУБЗДА

Музыка, месца, ідэя, людзі. Ёсць шмат повадаў, для якіх фестываль у Барыку прыцягвае штогод прыхільнікаў з Польшчы і Беларусі. Калі для адных прысутнасць на „Басовішчы” гэта амаль святая традыцыя, другіх прываблівае гурт ці непаўторная атмасфера. Арганізатары кажуць: ставім на шматкультурнасць, прыбылыя: сёлета „Басы” адметныя.

У падгарадоцкім Барыку ўжо дваццаць чацвёрты раз адбыўся фестываль „Басовішча”. На гэтым кусочку Кнышынскай пушчы выказвалася, перадусім у музычным плане, шмат культавых беларускіх гуртоў, якія часта не маюць магчымасці зрабіць гэтае ў сваёй краіне. Яны цягам чарговых выпускаў фестывалю разбуджалі публіку рок-музыкай і беларускім словам апазіцыі да лукашэнкаўскай улады. На працягу 24 гадоў „Басы” змяняліся. Памянялася перадусім музыка з панк-рока на лягчэйшыя жанры, што нярэдка сустракаецца з крытыкай удзельнікаў першых „Басаў”. Сёлетнія арганізатары, менавіта Фонд „Villа Sokrates”, разлічвае, што немагчыма гаварыць аб развіцці фестывалю пры той жа самай музыцы і гуртах.

— Тут трэба „фермент” рабіць. Даваць энергію. Кожны год прапанаваць іншыя рэчы, — адзначыў Юрка Асеннік, арганізатар ды лідар гурту „Zero-85”.

Музычная прапанова сёлетніх „Басаў” была сапраўды разнастайнай: панк, на якім выраслі „Басовішчы”, рок, але гэта не перашкаджала, каб фанат музыкі рэге, рэп ці электронных гукаў знайшоў штосьці для сябе. У пятніцу аматараў беларускай музыкі чакалі выступы гуртоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF