Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Точыць вершы Янка Федзюкевіч

Міра ЛУКША

— Не, можа палітычных не будзем друкаваць. Тут яны моцна „ўшчыплівыя” для ўлад, — кажа Янка Федзюкевіч, стары настаўнік. Пісаў у „Ніву” з Баброўнік. Цяпер ён жыве ў Гарадку. Мы ў яго дома на пачатку Гарадка, па вуліцы Беластоцкай. Раскрыў свае сшыткі з вершамі, запісаныя роўным каліграфічным почыркам. — Але — пра „Нашы рэформы”, вось „Сялянскія клопаты”, „Наша будучыня”... Запрагайце, хлопцы, коней, хопіць трактарам катаць... Піша пра тое, што яго хвалюе. У Баброўніках пражыў я гадоў трыццаць, пакуль школу не пераняў новы ўладар. А ў мінуым не магло мне нат прысніцца, каб будынак гэткі хтось узяў прадаў. Школу збудавалі згоднай грамадою ўсе людзі з навакольных сёл бясплатна, каб гулялі дзеці радаснай гурбою і вучыліся ўсе дзеці на выдатна. А тут яшчэ горшы...

— Як „горшы”? Кранае моцна?

— У тым і справа. Гэта быў дзевяносты. Гістарычны год, няпросты. Усе сталі тут чакаць, каб прэзідэнта выбіраць. І нарэшце дачакалі, кандыдатаў усіх пазналі. (...). І хто ўвайшоў у кандыдаты? (...) Лепш не трэба было быць, як на трон Л. усадзіць. В. кніжак не чытаў, але сам дзве іх напісаў... (...) Ды цяпер усім навука — не галасуйце на невука. Ды хопіць вершаў пра палітыку! Пра нашае трэба! Прыязджалі з Беларусі ветэраны, і ім таксама верш напісаў. Пра юбілеі Гарадка, пра „Сяброўскую бяседу”... Вы сусветнай вайны ветэраны, колькі вёрст вы прайшлі ў баях, вы — былыя байцы, партызаны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF