Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Сустрэча ў Крынках

Іаанна ЧАБАН

Дамініка Борань — карэнная люблінянка, выкладчыца кафедры сучаснай філасофіі Інстытута філасофіі Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры. Часта падарожнічае па свеце, найчасцей у якасці ўдзельніцы міжнародных філасофскіх канферэнцый. У Крынкі завітала зусім прыватна, без партатыўнага камп’ютара і навуковай літаратуры.

— Дамініка, ці гэта Твая першая сустрэча з Крынкамі?

— Ужо трэцяя. Прынамсі раз у год стараюся заглянуць да вас. Раней Беласток як і ўся Беласточчына былі для мяне толькі пунктамі на карце. Аднойчы давялося мне пераязджаць тудэма па дарозе ў Латвію. Гэта было ўначы і нічога я не разгледзела.

— Чаму менавіта Крынкі?

— З Крынкамі я сутыкнулася дзякуючы сваёй былой студэнтцы і сяброўцы Магдалене Чабан. Яшчэ ў час вучобы на люблінскай раманістыцы яна запрасіла мяне ў бацькоўскую хату ў госці. Гэта была любоў з першага позірку. Месца проста незвычайнае. Мабыць, нідзе больш не сустрэнеш такой цішыні і спакою. Ёсць і чым вока палюбаваць. Некранутая прырода з многімі відамі птушак. От так, звычайна, у адным месцы можна сустрэць і лася, і зубра. Ваша зямля — сапраўдны скарб для ўсіх, хто шукае кантакту з натурай, дзікай прыродай. Зацікаўленым расліннасцю тут таксама рай. Зёлкавыя культуры вельмі цікавыя і вартыя асаблівай увагі. Думаю, кожны знойдзе тут нешта для сябе. Здаецца, што гэта адзін з менш вядомых рэгіёнаў, калі браць пад увагу прыгожасць краявіду. Дзесьці ў Польшчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF