Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Гайнаўскі зубр

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Перад гайнаўскай ратушай красуюцца два сілуэты зуброў: адзін з іх выстрыжаны з жываплота, а другі адліты з бронзы. Першы з іх яўна паказаны побач галоўнага скрыжавання горада, другі ж, адліты з бронзы помнік, прыхаваны ў суседнім парку. У іншых месцах Гайнаўкі таксама прэзентуюцца фігуры гэтых магутных парнакапытных з менш цікавага матэрыялу.

Падумаў бы хто, што гайнаўскія зубрыныя скульптуры паведамляюць пра прысутнасць гэтых жывотных тут жа за горадам, у прадвечнай Белавежскай пушчы. Аднак мне здаецца, што справа мае другое дно, якое канфідэнтна засакрэчваецца гайнаўскім грамадскім актывам. А засакрэчваецца таму, што наш славуты горад мае незвычайнае мінулае, якое трэба, менавіта, хітра засакрэціць.

У шматлікіх гарадскіх цэнтрах стаяць помнікі важным асобам, якія мелі істотныя заслугі для данай мясцовасці ці яе наваколля; напрыклад, у цэнтры Кляшчэль стаіць помнік каралю Жыгімонту І Старому, які 490 гадоў таму ўзвёў мясцовасць у ранг горада. Праўда, у Гайнаўцы таксама ёсць помнік прысвечаны выдатнай асобе, папу Яну Паўлу ІІ, але такія помнікі стаяць у многіх гарадах Польшчы, выконваючы ролю адмысловага агульнаграмадскага ідэнтыфікатара. Дарэчы, вельмі падобная сітуацыя і ў Беларусі, якую метка ахарактарызавала філосаф Нелі Бекус: „Феномен беларускай тэрыторыі можна лёгка адшукаць, ад’ехаўшы ад Мінска кіламетраў на дзесяць-пятнаццаць. Сам па сабе ён адлюстроўвае гамагеннасць і ў гэтым сэнсе нават пэўную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF