Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Навочны сведка гісторыі

Уладзімір СІДАРУК

23 жніўня 1939 года быў падпісаны пакт Рыбентроп-Молатаў паміж гітлераўскай Германіяй і Савецкім Саюзам. Абодва міністры замежных спраў ад імя сваіх правадыроў Адольфа Гітлера і Іосіфа Сталіна ўчынілі падзел тэрыторый дзяржаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы — Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Румыніі. Але аб гэтым насельніцтва Польшчы, як і Прыбалтыкі, не ведала. Аб гэтым сведчыць ніжэйзапісаны аповед.

Надзея Сахарчук у верасні закончыць 90 год. Жыве ў Малінніках Арлянскай гміны. Ведае шмат даўнейшых песень. Гэта сапраўдная скарбніца фальклору. Многае ў жыцці бабулька пражыла і бачыла. Асаблівую частку ў біяграфіі цёткі Надзі займае міжваенны перыяд і нямецкая акупацыя. Вось як зараз успамінае яна мінулае...

— Дарогаю з Бельска ў напрамку Кляшчэляў ішло шмат нямецкага войска. Было гэта пасля Сплення, у пачатку верасня 1939 года. Бацькі жылі ў Пашкоўшчыне. І я разам з імі. Шаснаццаты год мне пайшоў. З віду стройным дзяўчом я лічылася...

Вестка аб надыходзе немцаў імгненна абабегла ўсё сяло. Хто жывы ішоў паглядзець чужаземных салдат. Пайшла і я з сяброўкамі. Першымі праехалі салдаты на роварах, за імі — матацыклісты. Калону закрывалі танкі і грузавыя аўтамабілі, запоўненыя салдатамі. Немцы з зацікаўленнем глядзелі на згуртаваных побач дарогі людзей. Твары іхнія яснелі вясёлай усмешкай. Неспадзявана каля нас спыніўся аўтамабіль. З машыны выйшаў афіцэр. Штосьці гаварыў, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF