Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Крутыя дарогі Прытыцкіх з Гаркавічаў

Сяргей ЧЫГРЫН

Родная сястра вядомага беларускага дзяржаўнага дзеяча Сяргея Прытыцкага (1913-1971) Іраіда Царук даслала сваю новую кнігу ўспамінаў на рускай мове „Крутые дороги” (Мінск 2012). Кніга прысвечана Сяргею Прытыцкаму.

Шчыра прызнаюся, прачытаў я яе з вялікай цікавасцю. Кніга напісана проста, лёгка чытаецца, момантамі ажно захапляе. Шкада толькі, што напісаны ўспаміны па-руску. Такія выданні, лічу, павінны быць на роднай мове, яны яшчэ лепш чыталіся б, яны бліжэй былі б беларускаму чытачу, таму што, апісваючы і ўспамінаючыі родную Беласточчыну, родныя Гаркавічы, Саколку, Заходнюю Беларусь — нельга так цёпла і сардэчна выказаць свае думкі на чужой мове, як на роднай.

Пяць гадоў працавала Іраіда Царук над успамінамі. І яны ўдаліся, атрымаліся, хаця месцамі, калі чытаеш, напрошваецца рэдактарская праўка. Ды што гэта я пачаў з заўваг. Яны, вядома ж, ёсць. Але сам змест успамінаў — гэта далёка не сухія факты гісторыі Заходняй Беларусі, гэта цёплыя і сардэчныя ўспаміны і перажыванні, боль, радасць і жыццё сям’і Прытыцкіх з вёскі Гаркавічы Сакольскага павета Падляшскага ваяводства. Аўтарка на прыкладзе сваёй сям’і, гісторыі родных братоў, сясцёр, бацькоў — практычна паказала гісторыю беларускага народа, асабліва беларусаў з Заходняй Беларусі.

Кніга „Крутые дороги” (далей цытаваць буду ўсё ў перакладзе на беларускую мову. — С. Ч.) складаецца з трох раздзелаў: „Пачатак шляху”, „Ваенныя дарогі”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF