Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

У службе Богу і людзям

Размова з настаяцелем Праваслаўнага прыхода свсв. Кузьмы і Дзям’яна ў Рыбалах, доктарам, мітрафорным протаіерэем Рыгорам Сасной.

У прошлым годзе мінула 25 гадоў Вашай службы Богу і мясцовым людзям у Рыбалаўскім прыходзе, а раней Вы 25 гадоў былі на прыходзе ў Сямятычах. За гэты час удалося Вам многа зрабіць як у карысць мясцовых жыхароў, так і ў карысць праваслаўнага беларускага насельніцтва.

— Рыбалаўскі прыход з’яўляецца маім трэцім прыходам, у якім я служу святаром. Пачаў я службу ў 1960 годзе на прыходзе ў Кодані (Kodeń) у Люблінскім ваяводстве. Пасля чатырохгадовай пабыўкі там, вярнуўся я на Беласточчыну і ажно на 25 гадоў затрымаўся ў Сямятычах, а чарговыя 25 гадоў выпала мне быць у Рыбалах. Паколькі, згодна з законамі, усё набліжаецца да канца, хацелася б аглянуцца назад і зрабіць перападлік мінулага.

Вашая пабыўка ў Рыбалаўскім прыходзе супала з адраджэннем рэлігійнага жыцця ў Польшчы. На тэрыторыі, дзе жывуць праваслаўныя вернікі, сталі будавацца новыя цэрквы і рамантавацца старыя храмы і часоўні.

— Адраджэнне рэлігійнага жыцця адбылося ў Праваслаўнай царкве па ўсёй Польшчы. У Кодані я служыў у доме пераробленым на царкву. Зараз у Кодані, дзе ў 1938 годзе была разбурана царква, збудавалі прыгожы храм, а ў вёсках, што ў шасцідзесятых гадах належалі да гэтага прыхода, ёсць свае цэрквы або часоўні. Загораў (Zahorów), дзе ў 1938 годзе знішчылі царкву, стаў асобным прыходам са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF