Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Нязменная натура

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На адкрыццё новага гандлёвага дома ў цэнтры Брэста збеглася ажно 5 тысяч чалавек. Усё б нічога, каб не прычына такога рэдкага масавага ажыятажу, прычым у дажджлівы дзень. Цяжка паверыць, але гэтыя пяць тысяч насельнікаў горада над Бугам (зрэшты, падобнае адбываецца і ў іншых населеных пунктах) дзве гадзіны душыліся ў натоўпе дзеля цукерак, якія раскідвалі зверху ўладальнікі новастворанага гіпермаркета. Рэкламную акцыю арганізатараў новага гандлёвага цэнтра зразумець проста — гэта бізнес і такая „раскрутка” свайго маркета цалком лагічная. А вось што рухае тысячамі чалавек, якія па сутнасці рызыкуюць сваім здароўем і нават жыццём, бо ў такой цісканіне непазбежна ўзнікае пагроза, зразумець складана. Укласці ў мазгі нармальнага чалавека асэнсаванне такой з’явы надзвычай цяжка. Прагненне „халявы” ў нашым грамадстве становіцца такім паталагічным, што яно слепіць людзей. Вось і ляцяць як з галоднага краю — было раней такое трапнае народнае выслоўе. Здаецца, і голаду няма, вайна скончылася амаль семдзесят гадоў таму, а яны ўсё пруцца ў гэтыя чэргі. Калі не зойдзеш у які супермаркет — усюды натоўпы, усюды калейкі. Прытым могуць ехаць праз увесь горад, выдаць на бензін у два разы болей грошай, але каб толькі атрымаць нейкую дробную зніжку. Калі ўжо яны наядуцца і нап’юцца!? Чэргі, чэргі, усюды чэргі: пры консульствах, на памежных пераходах, у розных супермаркетах, на пошце і ў банках. Прытым людзям, як ім здаецца, не бракне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF