Ніва № 29 (2984), 21 ліпея 2013 г.

Радыё ці хлеў?

Уршуля ШУБЗДА

Іхні „Teleekspress” на ютубе мае некалькі тысяч выяваў. Пішуць ім фанаты з усяго свету. Іх творчасць ведаюць жыхары Дуброўшчыны, Гайнаўшчыны, людзі з Ліпска, а нават з Чыкага. Некаторых абурае, іншых смешыць. Радыё „Хлеў” існуе ўжо семнаццаць гадоў і надалей выклікае многа супярэчнасцей.

У 1996 годзе ў мястэчку Дуброва-Беластоцкая ліцэісты, якія ўважліва прыглядаліся жыццю акалічных сялян і штораз лепш карысталіся мясцовай гаворкай, вырашылі заснаваць першае непублічнае радыё, якое вяшчала б з Дубровы. Радыё „Хлеў”, так назвалі сваю кабарэ-суполку хлопцы, на пачатку маглі пачуць у эфіры людзі, якія знаходзіліся ў радыусе 15 кіламетраў ад Дубровы. Увечары паддуброўскія фанаты Радыё „Марыя” на гэтых жа хвалях мусілі слухаць кароценькіх праграм, падрыхтаваных Лешкам, Артурам і Данелем. Мэта новапаўсталага радыё была такая, каб рассмяшыць жыхароў наваколля жартамі, песнямі, якія высмейваюць менавіта іх саміх. Досціпы Радыё „Хлеў” аднак смешаць нераўнамерна. Некаторыя смяюцца з іх праграм, падкрэсліваючы, што гэта найлепшая кабарэ-група ў Польшчы, іншыя лічаць іх пародыі малакультурнымі, на нізкім інтэлектуальным узроўні, якія абражаюць мясцовую гаворку, а перадусім людзей.

Калі ідзе пра творчасць, у многіх пародыях іх аўтарства закранута тэма вёскі. Напрыклад вёскі, якая абязлюджваецца — „Wioska moja kachana”. Тут апісана гісторыя аднаго селяніна, які пакінуў свае Бутрымоўцы (Polie zastawił, da miasta zwiał, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF