Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

Непублічнай школе ў Арэшкаве — 2 гады

Аляксей МАРОЗ

Ужо два гады дзейнічае Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве. Дзеткі і бацькі, з якімі я спаткаўся на ўрачыстасці заканчэння школьнага года, былі рады працы школы, распаложанай непадалёк ад іх месца жыхарства, і называлі яе козыры. У невялікіх па колькасці дзетак класах настаўнікі могуць амаль індывідуальна працаваць з вучнямі і наладзіць шчыльнае супрацоўніцтва з бацькамі. Часта прыходзяць яны ў школу, карыстаючыся рознымі нагодамі, прымаюць удзел у школьных урачыстасцях і адкрытых сямейных пікніках, а таксама дапамагаюць у бягучых рамонтах. Калі былі падведзены вынікі экзаменаў шасцікласнікаў, аказалася, што Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве заняла высокае пятае месца на агульны лік 14 школ у Гайнаўскім павеце (самай лепшай школай аказалася таксама невялікая Падставовая школа ў Новым Корніне Гайнаўскай гміны). Дырэктар школы ў Арэшкаве Яраслаў Гарбоўскі, развітваючыся 28 чэрвеня з вучнямі і бацькамі, падвёў вынікі працы школы, звярнуў увагу на высокі ўзровень навучання, зацікаўленні вучняў мастацтвам, музыкай і на добрае супрацоўніцтва школы з бацькамі.

Віншаванні, падзякі

і цёплыя словы

У апошні дзень навучальнага года вучні разам з родзічамі і настаўнікамі прыбылі ў царкву ў Арэшкаве на малебен, каб падзякаваць Богу за паспяховае завяршэнне вучобы і папрасіць дапамогі на будучыню. Пасля ўсе перайшлі ў спартыўную залу распаложанага непадалёк ад храма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF