Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

На колішніх лядах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобусныя прыпынкі з’яўляюцца ў нашай рэчаіснасці своеасаблівымі мастацкімі майстэрнямі, дзе маладыя творцы праяўляюць усе свае, не абмежаваныя ніякай цэнзурай, здольнасці. Гэта сапраўдная аўтэнтычная народная творчасць, у сваёй першабытнай форме, значыць неапрацаваная, такі неапрацаваны фальклор. Гэтая думка навеялася мне, калі я злез з аўтобуса на прыпынку, што побач вёскі Рэпіскі.

Недалёка ад прыпынку абярэжны візантыйскі крыж, выкананы мультымедыйнымі сродкамі. Сам крыж, менавіта, звараны з фабрычных жалезных трубак, але ягоны пастамент выкананы з прымяненнем хатняй кемлівасці, дзе ролю формы для цэменту сыграла старое металічнае вядро.

Ад Рэпіск у напрамку Курашава камерная жвіроўка, на якую вядуць наступ розныя зёлкі, але пакуль яшчэ не ўдаецца ім захапіць усяго дарожнага палатна. Хаця прыдарожны краявід мяняецца з ходам апошніх дзесяцігоддзяў: сям-там вырастае малады лясок, сям-там гаспадаром поля становіцца прырода. Нават жвіравы кар’ер, што не надта далёка ад Рэпіск, забірае пад сваю апеку расліннасць.

А людзі быццам прыціхлі, толькі час ад часу падаюць нейкі голас, які сведчыць, парафразуючы словы дзяржаўнага гімна, што jeszcze wioska nie zginęła. А маю тут на думцы нядаўні віртуальны шум вакол планаў керамічнага завода ў недалёкай Трывежы.

У чэрвеньскі час сакавітую візуальную зелень нашага тутэйшага краявіду ўзбагачвае іншы мультымедыйны кампанент — птушыная музыка. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF