Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

«Гарадоцкі знахар»

Міра ЛУКША

Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі сёлета хоча выдаць зборнік легенд, павер’яў, забабонаў і знахарскіх замоў ды працэдур «Знахар гарадоцкі», сабраных лесніком Адамам Ціунчыкам з лясніцтва Смалярня Надлясніцтва Валілы. Гміна дзеля падтрымання гэтай задачы надзяліла на выкананне праекта дзве тысячы злотых у конкурсе адкрытых тэндараў «Меры і ініцыятывы па садзейнічанні дзеля гміны і яе культурнай спадчыны ў галіне культуры, мастацтва, аховы культурнай спадчыны і традыцый». Вядома, такой сумы не хопіць на выданне кнігі ўвекавечваючай мінулае.

Праект мае быць завершаны да канца года. Да якіх межаў сягае абшар, які даследуе Адам Ціунчык у сваім зборы ў пару дзесяткаў тэкстаў? — яшчэ раз перапытвае лесніка на сустрэчы асоб зацікаўленых праектам, сабраных у канферэнц-зале Гарадоцкага цэнтра культуры, Барбара Нічыпарук — старшыня Таварыства. Сёння, 21 чэрвеня, на сустрэчу прыйшлі яшчэ Ірэна Матысюк, Янка Карповіч і Альжбета Грэсь. Раней легенды запісвала таксама моладзь гарадоцкіх школ.

— Друкаваліся яны і ў «Гарадоцкіх навінах», — кажа ляснік. — Але іх усё яшчэ замала. І абсяг шырэйшы, мабыць, чым сама, больш сучасная Гарадоччына. Бо адкуль можа быць успамін аб кургане ў лесе, святым месцы з ранняга сярэднявечча? Найбольш легенд маю са Скраблякоў, Меляшкоў, Крушынян. Меляшкі — бо мая бабуля з Меляшкоў. А са Скраблякамі і Крушынянамі сябрую, працую там як ляснічы. Тут бліжэй — вёска Валілы. Я спісаў легенду, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF