Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

На русальным тыдні

Іаанна ЧАБАН

Перыяд зараз пасля Пяцідзесятніцы ў беларускім народзе здавён-даўна быў запоўнены абрадамі і падзеямі, прысвечанымі русалкам. Людзі верылі, што менавіта тады душы памерлых заручаных дзяўчын танцавалі і красаваліся ў жытніх нівах, апранутыя ў белыя сукенкі і валошкавыя вянкі на доўгіх, распушчаных валасах. На вёсках навокал Крынак і Шудзялава верылі, што русалкі памагалі ў выхаванні дзяцей і апекаваліся імі, калі бацькам з за палявых прац не хапала на гэта часу.

У Слоі яшчэ да нядаўна сярод дзяцей існавала перакананне, што след, пакінуты слімаком на траве, гэта доказ прабывання ў гэтым месцы русалкі. Басаногіх красотак бачылі ў гэтым годзе і ў панямонскіх Крынках. Гэта здарылася якраз у суботу, 29 чэрвеня, у дзень аддання свята Пяцідзесятніцы. Праўда, большасць прысутных там русалак даўно ўжо замуж павыходзіла, а нават унукаў дачакалася, але іх вянкі надалей палаюць прыгожасцю і жыццём. Лапіцкі карагод „Сеніёрак у акцыі”, суфінансаваны Таварыствам творчых ініцыятыў „ę”, на славутай крынскай кругавой развязцы сарганізаваў вялікі „Торг крэатыўнасці”. На іх прылаўку можна было паглядзець, між іншым, вырабы рукадзелля, якія паўсталі на працягу апошняга года ў рамках жаночых бясед у аграсядзібе іх старшыні Ганны Сянкевіч. Для згаладалых назіральнікаў мерапрыемства падрыхтавалі яны некалькі луст хатняга хлеба са смальчыкам і соленым агурком. Асабліва прывабным мерапрыемства стала для дзяцей. Надзіманне вялікіх мыльных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF