Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

Пераможцы прадметных алімпіяд і конкурсаў

Аляксей МАРОЗ

Вучні Гайнаўскага і Бельскага белліцэяў і Гайнаўскай белгімназіі перамагаюць у прадметных алімпіядах і конкурсах. З гэтай нагоды ў школах адбываецца падвядзенне вынікаў адукацыйных спаборніцтваў. У Бельску ў падвядзенні вынікаў алімпіяды прымалі ўдзел дырэктар Андрэй Сцепанюк і настаўнікі, каб вучні адчувалі, што іх ангажаванасць і доўгую падрыхтоўку бачыць не толькі іх прадметны настаўнік. У Гайнаўцы ад некалькіх гадоў падвядзенне вынікаў удзелу вучняў у прадметных алімпіядах і конкурсах адбываецца ў канцы школьнага года. Сёлета адбылося яно 26 чэрвеня ў школьнай актавай зале. Прынялі ў ім удзел пераможцы, іх бацькі, настаўнікі і запрошаныя госці, з гайнаўскім віцэ-старастам Андрэем Скепкам.

Настаўнікаў беларускай мовы асабліва цешыць, што іх вучні штогод дабіваюцца перамог у алімпіядзе і прадметным гімназічным конкурсе па беларускай мове. Пераможцы ўсіх алімпіяд і конкурсаў працуюць на добры агульны вынік школ, што мае ўплыў на зацікаўленне моладзі Гайнаўскага і Бельскага паветаў адукацыяй у белліцэях і белгімназіях. Праўда, зараз для выпускнікоў гімназічных школ адным з самых важных паказчыкаў сталі вынікі матуральных экзаменаў. Будучым ліцэістам важная ангажаванасць настаўнікаў у працу са здольнымі вучнямі, што можа адкрыць ім дзверы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы без конкурснага адбору.

Дырэктар Гайнаўскага белліцэя Яўген Сачко ў час чэрвеньскага мерапрыемства зачытаў ліст, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF